Obtenez 3 mois à 0,99 $/mois

OFFRE D'UNE DURÉE LIMITÉE
Page de couverture de Краіна Цмокаў

Краіна Цмокаў

Краіна Цмокаў

Auteur(s): Belarus FM
Écouter gratuitement

À propos de cet audio

Belarus FM прадстаўляе свой першы падкаст, цалкам на роднай мове, пра скарбы нашай краіны. Скрозь стагоддзі, ад паганскіх часоў і да сучаснасці – у кожным эпізодзе мы размаўляем пра ўсё, што нам вядома з гісторыі. Гэта падкаст пра краіну цудаў, багінь і багоў, скарбаў і цмокаў. Пра Беларусь, якой яна была падчас жыцця нашых продкаў, каб параўнаць гэта з сёньняшнімі падзеямі. Пра тыя часы, калі існавала Беларусь без лукашэнкі.Belarus FM Sciences sociales
Épisodes
  • Мова, якая кусаецца: Беларуская лаянка і «кляцьбонікі» мацней за расейскі мат
    Nov 25 2025
    Акрамя казак і паданняў, мітаў і нашай гісторыі, пра якія мы ўжо размаўлялі ў папярэдніх эпізодах, вялікай часткай беларускай спадчыны з’яўляецца нашая мова. Але ці заўсёды яна была такой, якой мы ведаем яе сёння? Як размаўлялі нашыя продкі? Ці не паўплывалі на беларускую мову – іншыя, напрыклад, расейская мова? Бо зараз усё часцей можна пачуць нават перакананне ў тым, быццам яе паходжанне – цалкам з расейскай, нібыта беларуская мова – гэта проста дыялект. А ў якасці прыкладу нагадваюць, што нават лаянка у нас «не беларуская».Дарэчы, размова ў гэтым эпізодзе падкасту пойдзе менавіта пра яе. Бо абразлівая лексіка – гэта адзін з найцікавейшых індыкатараў, па якім можа прасачыць не толькі гісторыю мовы, але і ўплыў на яе, калі ён існаваў наогул.Мы паразмаўлялі з Уладзіславам Гарбацкім – палітолагам, сацыялінгвістам і гендэрным даследнікам, які ўжо 11 гадоў жыве ў Вільне і выкладае ўніверсітэцкія дысцыпліны, звязаныя з мовай і грамадствам. Адзін з навуковых накірункаў яго шматгадовай працы ў апошнія шесць год – гэта стварэнне вялікага слоўніка кляцьбонікаў, беларускай лаянкі і абразлівай лексікі. Слоўнік ужо на апошнім этапе падрыхтоўцы.Памылкова было б лічыць, што ёсць нібыта культурныя і цывілізаваныя мовы, альбо тыя, дзе абразлівая лексіка – неразвітая і яе няма. Адпаведна, нельга лічыць, што мова з абразлівай лексікай – нецывілізаваная. Гэта – стэрэатыпы. «Мы ведаем, што ва ўсіх мовах, якія існавалі (мёртвыя і жывыя), заўсёды быў блок абразлівай лексікі», – заўважае мовазнаўца.«Ёсць пэўная спецыфіка, але кожная мова, якая існавала і існуе на планеце – у іх прысутнічае гэты вялікі блок абразлівай лексікі. І мы тлумачым, чаму: гэта – і лексычная разнастайнасць (адразу будзем па-навуковаму гаварыць). Заўсёды людзі працуюць: яны кожнай з'яве даюць слова, азначаюць яе, канкрэтызуюць. Але, канешне, трэба ўлічваць не толькі моўныя чыннікі, але і экстралінгвістычныя, як мы іх называем. Псіхалагічныя. Словы, якія выкарыстоўваюцца для разрадкі, экспрэсіі».Таму, канешне, у Беларусі таксама ёсць свая ўласная лаянка. Пытанне тут толькі ў тым, ці ведаем мы з вамі беларускую мову дакладна, ці толькі так лічым.Абразлівая лексіка – гэта яшчэ і своеасаблівая мапа. Калі лаянка змяняецца, тут можна прасачыць і за зменай гісторыі, ці побыту ў пэўныя моманты часу, ці нават за геаграфіяй. Акрамя гэтага, такая лексіка падкрэслівае і наяўнасць пэўных дыялектаў, ці нават асаблівасці мыслення людзей. Даследчык адзначае, што ў Беларусі лаянка таксама мае свае адметнасці: напрыклад, у адных рэгіёнах ужываюцца больш вульгарныя агульнаславянскія формы, а ў іншых старыя традыцыйныя праклёны, ці кляцьбонікі, якія не маюць нічога агульнага са звычайнай лаянкай, але гучаць яшчэ мацней.Размаўляючы пра лаянку, мы закранулі ...
    Voir plus Voir moins
    1 h et 4 min
  • Ноч расстраляных паэтаў – тады, знішчэнне сведак – сёння. Сакрэтныя дакументы нкус
    Oct 29 2022
    Беларусь перажыла не самыя казачныя часы. Хаця ў нас захаваліся міты і легенды, якія перадавалі з вуснаў у вусны нашыя продкі, – гэта нашая скарбніца. Але для таго, каб яна захавалася нават у такім выглядзе, загінула шмат людзей. Сёння мы пагутарым пра самую чорную ноч у гісторыі Беларусі. Па трагічнасці гэта падзея можа канкураваць хіба што з 11 верасня ў Амерыцы.Гэта ноч расстраляных паэтаў у Беларусі. Ноч, калі ўлады, як быццам крывавыя цмокі, пазбаўляліся ад тых, каго не маглі сабе падпарадкаваць.Падтрымайце выхад новых падкастаў Belarus FM: https://belarus.fm/donate
    Voir plus Voir moins
    24 min
  • Русалкі ў паданнях – тады, сэкс у Інтэрнэце – сёння. Мы страцілі нашых дзяцей?
    Oct 22 2022
    Ці захаваліся да нашага часу звесткі аб русалках і як гэта было звязана з выхаваннем дзяцей? Ці існаваў ў старыя часы панятак паўналецця? Цяпер, напрыклад, сэкс да 16 гадоў лічыцца злачынствам, 16 гадоў – гэта ўзрост згоды. Але тады не было Крымінальнага кодэкса і, вядома, адзіным законам былі бацькі. Дык з-за чаго цяпер у нас больш праблемаў, чым было на першы погляд тады?Беларуская культурная спадчына – гэта не толькі паданні і казкі, але і звычаі, якія стагоддзямі фармавалі адносіны паміж людзьмі, у тым ліку паміж дарослымі і дзецьмі. У нашым першым эпізодзе мы вяртаемся да часоў, калі выхаванне бацькамі адбывалася менавіта праз складанне мітаў. Так, гэтыя гісторыі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны. Але яны былі патрэбныя не для забавы. У час адсутнасці тэлебачання ды Інтэрнэту, калі школы яшчэ не прыдумалі, складанне мітаў было адзінай прыладай, якая аб’ядноўвала і замяняла ўсе адсутныя функцыі выхавання для тых часоў. І яны працавалі на тое, каб дзеці не нарабілі памылак у жыцці.І адной з галоўных тэмаў нашай размовы стала выхаванне сэксуальнасці і стварэнне сям’і. Бо гэта частка жыцця, якая традыцыйна існавала поруч з казкамі і мітамі.У народнай культуры нейкі ўчынак заўсёды абмяркоўвалі і перажывалі. Як і ў псіхалогіі сёння: каб вырашыць праблему, трэба паглядзець ёй у вочы і прайсці праз яе. Напрыклад, у беларускіх мітах, калі лёс або памылковыя высновы дзяўчыны прыводзілі яе да трагічных падзеяў. Супольнасць ператварала гэта ў гісторыю-папярэджанне, каб іншыя зрабілі свой выбар больш асэнсавана.Дык вось у паданнях пра русалак заўсёды распавядалася пра лёс маладой дзяўчыны, якая нарадзіла дзіця па-за шлюбам. Яна, баючыся асуджэння, забівае яго. А потым не вытрымлівае пачуцця правіны і скончвае таксама сваё жыццё самагубствам. Згодна з хрысціянскімі ўяўленнямі таго часу, такія душы не траплялі ні ў свет жывых, ні ў свет памерлых. То бок, у паданнях пра русалак – гэта душы дзяўчат, якія зрабілі памылку ў жыцці, загінулі і зараз асуджаныя вандраваць паміж нашым і тым светам.Для дзяцей, якім гэта распавядалася, гэта быў моцны, трагічны прыклад: кожны ўчынак мае наступствы, і не ўсё можна выправіць. Тут і засцярога ад самагубства і правілы паводзін ля вады, для маладых людзей і дзяўчат. Каб яны не наведвалі вадаёмы у пэўны час, бо «русалкі маглі завабіць іх у ваду і загубіць». А страх ператварыцца ў русалку і вечна бадзяцца без магчымасці трапіць у рай або пекла быў таксама моцным стрымліваючым фактарам, каб не надавацца пачуццям па-за шлюбам.Беларусы перадавалі гэтыя гісторыі асабліва актыўна напярэдадні Купалля – ночы, якая была звязана з каханнем, выбарам пары і рызыкай. Купальская ноч – час, калі пачуцці бралі верх. Хтосьці дазваляў сабе больш, чым было магчыма зрабіць ў звычайны дзень, ...
    Voir plus Voir moins
    23 min
Pas encore de commentaire